У палку Каліноўскага развіталіся з чарговым загінулым байцом



Байцы батальёна «Волат» палка Каліноўскага развіталіся са сваім пабрацімам, які загінуў пры штурме ўмацаванай пазіцыі расейскіх агрэсараў.

У паведамленні палка зазначаецца: «Наш баец змагаўся за вызваленне Украіны з марай аб вольнай Беларусі. Няхай жа памяць пра загінулага байца жыве ў кожным з нас! Героі не паміраюць».

Па просьбе сваякоў асабістыя звесткі нябожчыка не называюцца. Гэта ўжо 11-ы беларус, які аддаў жыццё ў вайне за незалежнасць Украіны з лютага бягучага году.

Беларускае Радыё Рацыя