Зміцер Антончык: Фядута часткова прызнаў віну – гэта быў лёгкі шок для нас



29 ліпеня ў Менску пачаўся разгляд справы аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай ўлады. Абвінавачаныя Рыгор Кастусёў, Юрыяй Зянковіч, Аляксандр Фядута, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. У студыі Рацыі паразмаўлялі з грамадскім актывістам зяцем Рыгора Кастусёва Змітром Антончыкам пра гэтую справу, як закрыты працэс раптам пераўтварыўся ў адкрыты і ці атрымалася трапіць на паседжанне суда блізкім.

– Вядома, што Зянковічу і Фядуту зачыталі абвінавачанне, астатнія чакаюць у панядзелак. Фядута часткова прызнаў віну, гэта быў лёгкі шок для нас. Напэўна сцэнар такі рэжым падрыхтаваў і нават не ведаем, чаго чакаць у панядзелак.

– А што вядома пра здароўе Рыгора Кастусёва? Ужо за кратамі ў яго дыягнаставалі анкалагічную хваробу, таксама ён перахварэў на COVID і ў яго з’явіліся праблемы з ныркамі.

– Да гэтага можна дадаць яшчэ праблемы са зрокам, бо калі перавялі ў Амерыканку, там вельмі дрэннае асвятленне, і калі ён знаёміўся з матэрыяламі справы, то добра „пасадзіў” зрок. Яшчэ мы ведаем, што былі праблемы са спінай, рабілі ўколы. І зараз ён чакае планавы МРТ, які павінны былі правесці яшчэ ў лютым.

Цалкам размову слухайе ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя

Array