Глеб Богуш: І ААН, і Украіна не спяшаюцца прызнаваць Беларусь саудзельніцай Расеі ў вайне
Падчас анлайн-сустрэчы «Прававой ініцыятывы» пад назвай «Злачынства агрэсіі» было абмеркавана пытанне, ці з’яўляецца Беларусь агрэсарам у вайне Расеі з Украінай. Кажа кандыдат юрыдычных навук, супрацоўнік Капенгагенскага ўніверсітэта Глеб Богуш:
– Расея асуджаецца, канстатуецца, што яна здзейсніла акт агрэсіі. У адносінах да Беларусі ўжываецца слова шкадаванне і кажацца пра слова „ўдзел”, а які ўдзел – не кажацца. І не робіцца вынікаў аб тым, што Рэспубліка Беларусь здзейсніла акт агрэсіі ў бок Украіны. Нават сама Украіна даволі стрымана ў гэтым. З Расеяй прыпыненыя дыпламатычныя адносіны, у прыватнасці, уведзены візавы рэжым для грамадзян.

Паводле эксперта, нават пры наяўнасці факта прадастаўлення тэрыторыі Беларусі для нападу Расеі на Украіну, прызнанне Беларусі вінаватай цалкам уцягне краіну ў ваенныя расейскія дзеянні на акупаваных тэрыторыях.
Беларускае Радыё Рацыя
Array