У Баранавічах праходзяць ператрусы ў раней асуджаных за абразу загінулага былога падпалкоўніка



У Баранавічах праходзяць ператрусы ў раней асуджаных за абразу загінулага былога падпалкоўніка ГАУС Аляксея Гецьмана.

Гецьман атрымаў несумяшчальную з жыццём траўму, нырнуўшы і ўдарыўшыся галавою аб дно.

Праваабаронцам стала вядома пра некалькі ператрусаў у людзей, якіх раней асудзілі за абразу Гецьмана.

Як паведамляюць мясцовыя жыхары, навіну пра смерць Гецьмана актыўна каментавалі ў мясцовых чатах. Верагодна, сілавікі правяраюць, ці не пакідалі з гэтай нагоды „няправільных” каментароў людзі, якіх раней ужо асудзілі за абразу міліцыянта. Пасля ператрусаў людзей завезлі ў міліцыю, але потым адпусцілі.