Рыгор Кастусёў не прызнаў віну ў „змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады”
Палітзняволены кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў не прызнаў віну ў „змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады” ні па ніводным з пунктаў абвінавачання. У судзе ён патлумачыў, што ўдзельнічаў у зум-канферэнцыях „змоўшчыкаў” як слухач.

Менскі абласны суд сёння працгвае разгляд справы „пра змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады”.
Фігурантамі справы праходзяць пяць чалавек: Юрый Зянковіч, Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.