Расейцы выкрадалі і вывозілі жыхароў Кіеўшчыны ў Беларусь



Расейскія вайскоўцы падчас акупацыі Кіеўскай вобласці выкрадалі і прымусова вывозілі грамадзянскіх жыхароў у Беларусь. Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці Андрэй Нябытаў у эфіры інфармацыйнага тэлемарафона, перадае УНІАН.

Падчас расследавання крымінальных спраў, звязаных з ваеннымі злачынствамі,  ўсталявалі, што вельмі шмат людзей вывозілі на тэрыторыю Беларусі прымусова, стварыўшы там вельмі цяжкія ўмовы жыцця. Вельмі шмат людзей зараз утрымліваецца на тэрыторыі Беларусі і Расеі. Ёсць адпаведныя сведкі і допыты, таму спадзяемся, што гэтыя людзі па магчымасці выйдуць на сувязь і паведамяць пра сябе, – сказаў Нябытаў.

Паводле яго слоў, да гэтага часу працягваюцца пошукі людзей, якія зніклі падчас баявых дзеянняў. Яны могуць быць жывымі і знаходзіцца ў палоне.

Array