Уладзімір Арлоў: Ідэі аднаўлення ВКЛ у 20-м стагоддзі
Па просьбе аматараў гісторыі ў Беларускім Доме ў Варшаве прачытаў лекцыю вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Тэма лекцыі – ідэі аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў 20-м стагоддзі, лёс Вільні і Віленшчыны ў гэтым стагоддзі:
– Лёс гэты быў вельмі складаны. Вільня знаходзілася, то ў адной, то ў другой, то ў трэцяй дзяржаве. Мы гаварылі пра такую абсалютна невядомую, нават аматарам гісторыі дзяржаву, якая недоўга існавала, але тым не менш – гэта гістарычная рэальнасць – Сярэдняя Літва.
Розныя эмоцыі ў беларускіх слухачоў выклікала малавядомая інфармацыя пра лёс Літвы:
– Вялікае Княства Літоўскае насамрэч больш нашае.
– Не разумею, чаму беларусы не цікавяцца сваёй гісторыяй, сваёй культурай.
– У беларускіх вузах на гістфакі сёння амаль адзін з самых нізкіх прахадных балаў.
Уладзімір Арлоў неўзабаве плануе ў Беларускім Доме правесці прэзентацыю сваёй новай кнігі, якая выйдзе ў Польшчы на беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя













