„Еўра як Тытанік”?
3 мільёнаў тон у месяц – Украіна збіраецца вывозіць зерне са сваіх партоў. Чырвоная лінія Кітая – Пэлэсі прыляцела на Тайвань. Прыхільнік „Фраксіта” раскрытыкаваў еўра і параўнаў еўразону з „Тытанікам”.

Украінскія ўлады маюць намер на працягу прыкладна двух тыдняў вывозіць са сваіх партоў не больш за тры судны са збожжам у дзень. Аб гэтым паведаміў міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў у эфіры тэлеканала Bloomberg.
Кубракоў адзначыў, што пасля завяршэння выпрабавальнага перыяду экспарт украінскага збожжа з партоў на працягу чатырох-шасці тыдняў можа дасягнуць 3 мільёнаў тон у месяц.
Першае судна са збожжам пакінула порт Адэсы ў панядзелак раніцай. У пачатку жніўня канвой з 16 караблёў дасягне тэрытарыяльных вод Турцыі, пасля чаго груз адправіцца ў Самалі. Рух караблёў з моманту адпраўлення будуць адсочваць з дапамогай беспілотнікаў і спадарожнікаў прадстаўнікі стамбульскага Сумеснага каардынацыйнага цэнтра. Раней мінабароны Турцыі паведаміла аб завяршэнні тэхнічных работ па арганізацыі вывазу збожжа з Украіны.
22 ліпеня ў Стамбуле украінская дэлегацыя падпісала пагадненне з Турцыяй і ААН аб экспарце збожжа. Тэрмін яго дзеяння складае 120 дзён з магчымасцю падаўжэння.
Пэласі прыляцела ў Малайзію
Спецборт са спікерам палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пеласі прыбыў у Малайзію. Як паведамляе мясцовае агенцтва Bernama, самалёт прызямліўся на базе каралеўскіх ВПС краіны ў Субангу.
У Малайзіі спікер плануе сустрэцца са спікерам ніжняй палаты парламента краіны Азхарам Азізанам Харунам і прэм’ерам Ісмаілам Сабра Яякобам.
Раней паведамлялася, што ў гэты ж дзень Пеласі павінна прыбыць на чале сваёй дэлегацыі ў аэрапорт Сушань у Тайбэі каля 22.30 па мясцовым часе. А ў сераду наведаць Заканадаўчы юань (парламент Тайваня) і сустрэцца з кіраўніцтвам вострава, уключаючы кіраўніка адміністрацыі Цай Інвэнь. Напярэдадні пастаянны прадстаўнік КНР пры ААН Чжан Цзюнь папярэдзіў Вашынгтон аб наступствах візіту спікера палаты прадстаўнікоў ЗША на Тайвань. Ён зазначыў, што гэта падарве адносіны паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі.
Востраў, паводле яго слоў, з’яўляецца неад’емнай часткай Кітая, пытанне адносна Тайваня ўяўляе сабой „чырвоную лінію”, перасякаць якую кітайскі бок „нікому не дазволіць”.
Прэзідэнт Балгарыі прызначыў датэрміновыя выбары пасля роспуску парламента
Прэзідэнт Балгарыі Румэн Радзеў аб’явіў датэрміновыя парламенцкія выбары. Пра гэта паведамляе балгарскі тэлеканал БНТ. «Кіраўнік дзяржавы прызначыў выбары ў нацыянальны сход на 2 кастрычніка. Іншым указам прэзідэнт прызначыў часовы ўрад з 2 жніўня», – перадае тэлеканал. Службовы ўрад узначаліць Гылыб Донеў, які раней займаў пасады міністра працы ў службовых урадах. Пасаду міністра абароны зойме экс-кіраўнік штаба ВПС палкоўнік Дзімітр Стаянаў. Міністрам замежных спраў у службовым саўміне прызначаны Мікалай Мілкаў, пасол краіны ў Францыі. Задачы і прыярытэты часовага ўрада Радзеў прадставіць сёння на ўрачыстай цырымоніі ў гербавай зале прэзідэнцкага інстытута. Летась ў Балгарыі тройчы праходзілі датэрміновыя парламенцкія выбары з-за немагчымасці сфармаваць урад. Стварыць урадавую кааліцыю палітыкам удалося толькі ў лістападзе. 30 ліпеня стала вядома аб магчымым выхадзе Балгарыі з НАТА да 2024 года пасля заканчэння тэрміну дамовы Сафіі і альянсу. Краіна ўступіла ў НАТА ў 2004 годзе.
„Еўра як Тытанік!”: ЕЗ сам прастрэліў сабе нагу на фоне крызісу
Прыхільнік „Фраксіта” па аналогіі з Брэксітам то бок выхаду Францыі з Еўразвяза Эрык Нуарэ люта раскрытыкаваў еўра і параўнаў еўразону з „Тытанікам”, „ЕЗ сам стрэліў сабе ў нагу — парушыў уласныя прынцыпы і правілы падтрымання элементарнай эканамічнай стабільнасці дзеля вар’яцкага, безразважнага і самагубнага ажыятажу, які і прывёў нас да крызісу еўра”, — заявіў ён. піша Daily Express. Чытачы выдання называюць ЕЗ „форменнай пірамідай” і лічаць, што хутка цацачныя грошы будуць даражэйшыя за еўрапейскую валюту.
Еўропа адчайна змагаецца з небяспечнымі перспектывамі каласальнага недахопу газу ў марозныя зімовыя месяцы: асцярогі, што Пуцін поўнасцю спыніць пастаўкі на кантынент, мацнеюць. Еўрапейскі Звяз абвінаваціў Расею ў энергетычным шантажы і назваў гэты крок палітычна матываваным, паколькі пастаўкі газу па вялізным трубаправодзе „Паўночны паток – 1” з Расеі ў Еўропу ўпалі да пятай часткі яго прапускной здольнасці. Інфляцыя ў еўразоне падскочыла да 8,9% у ліпені, а раней у гэтым месяцы еўра ўпаў да парытэту з далярам ЗША ўпершыню за 20 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя