З палітвязня Юрыя Грыгера знялі абвінавачанні і вызвалілі ў зале суда



Сёння ў судзе Ленінскага раёна Гародні разглядалася справа 59-гадовага музыкі гуртоў «Контур» і «Hard Blues Shot», а таксама ўладальніка крамы «Шоўтайм» Юрыя Грыгера.

Фота: spring96.org

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавачвалі паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу «Абраза прадстаўніка ўлады» за пост у Facebook, які мужчына напісаў у 2020 годзе.

Суддзя Руслан Гурын зняў з палітвязня ўсе абвінавачанні. Музыку вызвалілі з-пад варты ў судовай зале.