Youtube ўхваліў беларускамоўны канал Бэйбус



Youtube ўхваліў беларускамоўны канал Бэйбус і дадаў яго ў праграму Youtube Kids. Цяпер праз яго можна глядзець мультвершы палітзняволенага журналіста «Нашай Нівы» Андрэя Скурко, казкі з Маляванычам (актор Аляксандар Ждановіч), праграму для дзяцей «Вясёлы садок», коміксы ад «Асцярожна: дзеці!» ды іншы адукацыйна-забаўляльны кантэнт, паведаміў у Фэйсбуку Сяргей Будкін.

Фота: facebook

Гэта пачэсны статус для канала (трапіць у Youtube Kids складана, запыты разглядаюць уважліва і доўга, вялікая верагоднасьць адмовы) і спрыяе пашырэньню беларускай мовы і беларускага кантэнту для дзетак, пры трапляньні ў Youtube Kids трафік падвышаецца на 15-20%, піша Будкін.