У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі (абноўлена)
„Гэта ўмяшальніцтва Польшчы ва ўнутранныя справы Рэспублік Беларусь”, – такі адказ даў charge d’affaires Беларусі Аляксандр Сасноўскі, якога выклікалі сёння у польскае МЗС у сувязі з прысудам, вынесеным журналістцы тэлеканалу “ Белсат “ Ірыне Слаўнікавай і пераследам лідараў Саюза Палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс. Распавёў журналістам падчас брыфінгу прэс-сакратар польскага знешнепалітычнага ведамства Лукаш Ясіна:
– Польшча пераказала беларускаму боку, якая наша пазіцыя ў гэтай справе. І працягвае далейшае змаганне за гэтых людзей, бо ціск у сродках масавых інфармацыі дапамагае ў справе здабыцця правоў для тых, хто зараз за кратамі.
Польшча надалей будзе працягваць намаганні, каб на міжнародным узроўні не была забытая беларуская тэма. „Размовы з беларускім бокам робяццца ўсё больш складанымі”, – адзначае Лукаш Ясіна.
– Бачым апошнія два гады, а за апошні год яшчэ мацней, якія рэакцыі Беларусі на міжнанародныя справы, як цяжка мець кантакты з рэжым, які абсалютна не пераймаецца ані паружэннямі правоў чалавека, ані сваім абліччам на міжнародных узроўні. Пераследуе сваіх грамадзянаў у беспрэцэдэнтны спосаб, які нават не ўжывалі ў Савецкім Саюзе. Маем такое няшчасце, маем такога суседа, які так трактуе палякаў у Беларусі і ўвогуле сваіх грамадзянаў.
Нагадаем, часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Сасноўскага, выклікалі сёння ў Міністэрства замежных справаў Польшчы, каб выказаць пратэст у сувязі з вынясеннем жорсткага прысуду журналістцы Белсату і адначасова польскага тэлебачання Ірыне Слаўнікавай. У сераду абласны суд ў Гомелі пакараў яе 5 гадамі калоніі нібыта за «арганізацыю пратэстаў» і «кіраўніцтва экстрэмісцкай групоўкай».
***
У Міністэрства замежных справаў Польшчы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксандра Часноўскага. Як паведаміў падчас брыфінгу прэс-сакратар польскага знешнепалітычнага ведамства Лукаш Ясіна, гэта звязана з вынясеннем жорсткага прысуду Ірыне Слаўнікавай – журналістцы польскага тэлебачання.

Апрача гэтага падчас размовы закранецца таксама пытанне пераследу прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі, адзначыў Ясіна:
-Надалей працягваецца пераслед прадстаўнікоў Саюза палякаў у Беларусі. Перадусім Анджэя Пачобута, які працяглы час знаходзіцца ў зняволенні. А таксама частыя выпадкі знішчэння польскіх вайсковых могілак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адбудаваных і адноўленых са згоды беларускага грамадства ўжо падчас кіраўніцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Польскі бок выкажа таксама чарговы рашучы пратэст супраць атакаў на Польшчу беларускай прапаганды, якая называе Польшчу галоўнай небяспеку для Беларусі, – адзначыў Лукаш Ясіна.
Нагадаем, у сераду ( 3 жніўня) абласны суд ў Гомелі пакараў журналістку польскага тэлеканала TVP пяццю гадамі калоніі нібыта за «арганізацыю пратэстаў» і «кіраўніцтва экстрэмісцкай групоўкай».
Зараз у Беларусі за кратамі знаходзяцца 33 беларускія журналісты.
Фота: tvn24.pl
* * *
Часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў МЗС Польшчы. Раніцай у чацвер яму будзе выказаны рашучы пратэст з патрабаваннем неадкладнага вызвалення журналісткі Ірыны Слаўнікавай і іншых незаконна пазбаўленых волі людзей, у тым ліку Анджэя Пачобута. Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач.

Ён выказаў абурэнне «недапушчальным, парушаючым правы чалавека і свабоду прэсы» прысудам 5 гадоў калоніі Ірыне Слаўнікавай — журналістцы, звязанай з TVP.
Пшыдач дадаў, што Польшча падыме дзеянні на міжнародным роўні дзеля вызвалення палітвязняў. Аднак адзначыў, што цяжка меркаваць, калі польскія і міжнародныя намаганні могуць прынесці вынікі, бо Беларусь — краіна, якая вядзе вельмі рэпрэсіўную палітыку ў дачыненні да грамадзян і не мяняе яе, нягледзячы на розныя міжнародныя дзеянні і ўвядзенне наступных пакетаў санкцый. Таму, падкрэсліў ён, інструменты, якія выкарыстоўвае ЕЗ, у тым ліку санкцыі, «павінны ісці значна далей».
Беларускае Радыё Рацыя
Array