4 жніўня – Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Сёння адзначаем ужо адзінаццаты Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. Дата 4 жніўня была абраная не выпадкова — менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Нягледзячы на яго вызваленне ў 2014 годзе, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці заявілі, што не збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці: «Будзем адзначаць гэты дзень штогод да таго часу, пакуль становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі не зменіцца, пакуль у краіне не перастануць саджаць у турму за праваабарончую дзейнасць і пакуль у ёй не будуць гарантаваныя фундаментальныя свабоды».
У гэтым годзе Алесь Бяляцкі зноў сустракае Дзень салідарнасці за кратамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org