Мова беларускага народа ігнаруецца вертыкальшчыкамі

Каля 50 слонімцаў звярнуліся да старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання Алега Таргонскага з адкрытым лістом у якім паведамляецца:
“У адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай краіне дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
3 гэтага вынікае, што яны маюць роўны статус. Аднак на практыцы, і найперш у заканадаўчай сферы, беларуская мова ігнаруецца, што вядзе да парушэння моўных правоў грамадзян у гэтай галіне.
У сувязі з гэтым мы накіроўваем свае подпісы з прапановай прымаць усе законы і нарматыўна прававыя акты ў форме рашэняў адпаведна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на дзвюх дзяржаўных мовах ( ці толькі на беларускай мове, мове тытульнай нацыі, калі гэта эканамічна выгадней)”.
Цяпер слонімцы чакаюць афіцыйнага адказу.
Беларускае Радыё Рацыя