У Менску затрыманы журналіст і экскурсавод Ігар Хмара



Увечары 2 жніўня ў Менску затрымалі журналіста і экскурсавода Ігара Хмару. Яго імя з’явілася ў тэлеграм-канале „Спісы затрыманых”.

Увечары гэтага дня Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленне пра яго затрыманне з’явілася бліжэй да ночы.

Гэта была ўжо другая падобная экскурсія, збор на якую ён абвясціў у сваіх сацсетках — удзел у ёй быў бясплатным.

Аб прычыне затрымання і тое, дзе цяпер знаходзіцца Хмара, невядома.

Ігар Хмара праводзіў беларускамоўныя экскурсіі, супрацоўнічаў з парталам Realt.by.