У Менску затрымалі спявачку за песню „Акіяна Эльзы”
На тэрасе бара „Банкі-бутэлькі” на Зыбіцкай у Менску прайшоў вулічны канцэрт менскай спявачкі Мерыем Герасіменка.

Гэта быў не першы такі выступ Мэрыям у бары, аднак на гэты раз на канцэрт звярнулі ўвагу прапагандысты і сілавікі. Цяпер, паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчына затрымана, піша zerkalo.io. Сярод песень, якія выканала спявачка, былі і творы ўкраінскага гурта „Акіян Эльзы” – як мінімум трэк „Обіймі”.
Гледачоў на канцэрт сабралася шмат, яны публікавалі відэа ў сацсетках, нярэдка – са стыкерамі ў жоўта-сініх колерах і іншымі знакамі падтрымкі Украіне. Відаць, на гэта і зрэагавалі сілавікі.