У Берасцейскай вобласці цягнік „штадлер” урэзаўся ў аўтамабіль



Цягнік „штадлер” міжрэгіянальных ліній бізнес-класа маршрутам Берасце — Менск раніцай 5 жніўня на чыгуначным пераездзе ўрэзаўся ў аўтамабіль. Пра гэта паведамілі ў рэдакцыю zerkalo чытачы.

Цягнік адпраўляўся ў 6.22 з Берасця да Менска. На тэрыторыі Івацэвіцкага раёна электравоз урэзаўся на чыгуначным пераездзе ў легкавы аўтамабіль.

„Мы праехалі яшчэ два кіламетры пасля сутыкнення і працягнулі машыну перад сабой”, – распавёў відавочца.
Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца. Вядома толькі, што з пасажыраў цягнікі ніхто не пацярпеў. Іх перасаджваюць у дызель-цягнік да Менска.