У Нацыянальны савет Цапкалы і Карач увайшлі 17 чалавек
Форум дэмакратычных сілаў, які збіраўся ў Берліне, агучыў свой план — стварыць Нацыянальны Савет Рэспублікі і правесці ў яго выбары. Ініцыятары просяць ААН, АБСЕ, Раду Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў.
Пастанову прыняў «часовы Нацыянальны савет», у склад савету ўвайшлі Вераніка Цапкала, Вольга Карач, Анатоль Котаў, Яўген Вільскі, Валерыя Валодзіна, Вадзім Дзмітранок, Вячаслаў Япішка, Вольга Катовіч, Міхаіл Кучараў, Антон Малкін, Таццяна Сівачэнка, Аляксей Францкевіч, Руслан Хазін, Вера Хортан, Любоў Шабаршына і Віталь Дзядзюк.
Склад «часовага Нацыянальнага савету» выбіраўся галасаваннем на Форуме дэмсілаў, які праходзіў у ліпені ў Берліне. Павел Латушка, Святлана Ціханоўская і іх каманды не прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве.
Array