Ва Украіне колькасць прыхільнікаў РПЦ скарацілася да 4%



Сацыёлагі Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялогіі, які даследавалі рэлігійную ідэнтыфікацыю ўкраінцаў, канстатавалі, што ў свядомасці ўкраінскіх грамадзян праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату істотна страціла прыхільнікаў праз асацыяцыю з расейскім агрэсарам.

Згодна з апытаннем 72% украінцаў лічаць сябе праваслаўнымі, 8% — вернікамі Грэка-каталіцкай царквы,1% — Рымска-каталіцкай, па 2% — пратэстанцкай і іншых хрысціянскіх цэркваў. Пры гэтым 10% апытаных назвалі сябе атэістамі. З тых, хто назваў сябе праваслаўным: 54% паведамілі, што з’яўляюцца вернікамі новастворанай аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, 4% адносяць сябе да прадстаўніцтва Расейскай праваслаўнай царквы ва Украіне (Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату).