У ДТЗ у Харватыі загінулі найменш 12 польскіх турыстаў
У Харватыі здарылася сур’ёзная аварыя аўтобуса з Польшчы на трасе А4 у бок Заграба.

Загінулі 12 чалавек. — Усе ахвяры — грамадзяне Польшчы, — заявіў прэс-сакратар МЗС Лукаш Ясіна. Ён дадаў, што 34 асобы атрымалі раненні „рознай ступені цяжкасці”.
Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі і намеснік міністра замежных спраў Марцін Пшыдач выедуць на месца аварыі, паведаміў прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.