Агляд прэсы: Напруга каля рэактара Запарожскай АЭС



Атака на Запарожскую АЭС, сустрэча Пуціна з Эрдаганам, Аварыя польскага аўтобуса ў Харватыі – 11 ахвяраў, усе палякі. Глядзець на смартфон — як трымаць дзіця на шыі, папярэджваюць фізіатэрапеўты. Падрабязнасці ў аглядзе сусветных СМІ Антона Разумоўскага.

Пасля тэрактаў каля рэактара Запарожскай АЭС Расея і Украіна абвінавацілі адна адну ў адказнасці, піша нямецкае выданне Spiegel. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў Расею ўзяць на сябе адказнасць за «тэракт». «акупанты стварылі яшчэ адну надзвычай рызыкоўную сітуацыю для ўсёй Еўропы», — сказаў Зяленскі ў сваім штодзённым відэазвароце ў суботу ўвечары. «Двойчы атакавалі Запарожскую АЭС». «Кожная атака на АЭС — гэта бессаромнае злачынства, тэрарыстычны акт», — заявіў Зяленскі. Расея павінна ўзяць на сябе адказнасць за тое, што паставіла пад пагрозу АЭС. Зяленскі таксама заклікаў увесці санкцыі супраць расейскай атамнай галіны. «Той, хто стварае ядзерную пагрозу іншым народам, адназначна не здольны бяспечна выкарыстоўваць ядзерныя тэхналогіі», — сказаў Зяленскі. У прыватнасці, ён заклікаў увесці меры пакарання ў дачыненні да расейскай дзяржаўнай кампаніі «Расатам».

На сустрэчу Эрдагана і Пуціна звяртае ўвагу італьянскае выданне La Republika. Турэцкі лідэр прыляцеў у Сочы, дзе Пуцін падзякаваў яму  за вырашэнне пытання з вывазам збожжа з украінскіх партоў, а таксама дапамогу з вывазам расійскага харчавання і ўгнаенняў. Таксама яны абмеркавалі бяспеку ў рэгіёне, тэму Сірыі і іншыя пытанні міжнароднага парадку дня. Да Сочы Эрдаган і Пуцін сустракаліся 19 ліпеня ў Тэгеране.

Харвацкае агенцтва HINA паведаміла, што аўтобус на польскіх нумарах з’ехаў з дарогі на аўтастрадзе А4, якая вядзе ў Заграб. У аварыі якая здарылася на 62-м кіламетры аўтастрады А4 паміж Ярэкам Бісашкі і Падворцам каля 5.40 раніцы, загінулі не менш за 11 чалавек, – піша польскае выданне Rzeczpospolita. Харвацкія СМІ паведамляюць, што па меншай меры 25 чалавек сур’ёзныя параненыя. На вучастку, дзе адбылася аварыя, абмежаванне хуткасці 40 км за гадзіну.

Пакуль афіцыйнай інфармацыі аб прычынах гэтага ДТЗ і абставінах, пры якіх яно адбылося, няма, але неафіцыйна выказваецца гіпотэза, што кіроўца, верагодна, заснуў за рулём. Паліцыя працуе на месцы і праводзіць расследаванне, а ратавальныя каманды і пажарныя былі выкліканыя на месца здарэння, каб дапамагчы выратаваць пацярпелых.

Харвацкія СМІ паведамляюць, што пацярпелых даставілі ў шпіталі Заграба і Вараждзіна.

Гледзячы шмат часу на тэлефон, вы ўзмацняеце боль у спіне – гэта як дзіця сядзіць у вас на плячах, папярэджвае сваіх чытачоў ангельскае выданне The Sun.

Асноўнымі прычынамі пакутлівых боляў у спіне з’яўляюцца няправільная асанка і маларухомасць. Папярэджанне зыходзіць ад фізіятэрапеўтаў Сэмі Марго і Натаніэля Мелендэса і хірурга Ніла Ананда. У інтэрв’ю  яны паказваюць на штодзённыя звычкі, якія  ўплываюць на апорна-рухальны апарат.

Сутуласць, скаліёз і пастаяннае згорбленасць над экранам тэлефона або ноўтбука могуць выклікаць моцны хранічны боль у спіне, тлумачыць Мелендэс з Нацыянальнага цэнтра здароўя ў Арланда, штат Флорыда.
«Нахіл галавы на 10-11 сантыметраў пры позірку на экран смартфона параўнальны з нагрузкай на шыйныя пазванкі, калі дзіця сядзіць у вас на плячах», — тлумачыць спецыяліст. Арганізм чалавека прызначаны для руху, але сучасныя людзі большую частку часу праводзяць седзячы – на працы ці перад экранам тэлевізара, што непазбежна прыводзіць да боляў у спіне, кажа Ніл Ананд, хірург-артапед з Лос-Анджэлеса. Каб гэтага не дапусціць, дастаткова рэгулярна хадзіць і займацца спортам для ўмацавання мышц спіны і жывата.

Беларускае Радыё Рацыя

Array