Ва Украіне збіраюцца пабудаваць завод Bayraktar
Ва Украіне збіраюцца пабудаваць завод Bayraktar. Уладальнік кампаніі ўжо набыў зямельны ўчастак ва Украіне, распрацаваў праект завода і гатовы яго рэалізаваць, паведамляе УНІАН. Украінскі ўрад зацвердзіў двухбаковае пагадненне па будаўніцтве прадпрыемства, яго мусіць ратыфікаваць парламент. Пасол Украіны ў Турцыі Васіль Боднар кажа, што праект „не толькі палітычны, але і практычны”. Падчас будаўніцтва баявых дронаў могуць быць выкарыстаныя камплектуючыя менавіта ўкраінскай вытворчасці.
Bayraktar — гэта турэцкі ўдарны сярэдне-высотны беспілотны лятальны апарат, які можа несці да чатырох кіраваных боепрыпасаў на падвесцы і знаходзіцца ў паветры нават суткі. Максімальная далёкасць кіравання — да 150 кіламетраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array