Затрыманы былы галоўны рэдактар „Барысаўскіх навін” Анатоль Букас
У Барысаве затрымалі Анатоля Букаса, былога галоўнага рэдактара «Барысаўскіх навін», і ягоную жонку. Па інфармацыі БАЖ, сужэнцаў выцягнулі з машыны на стаянцы. У іх дома прайшоў ператрус.

Пры затрыманні сілавікі казалі аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў. Жонку Анатоля вызвалілі. Чакаецца, што Букаса будуць судзіць заўтра.