Вольга Кавалькова пра канферэнцыю „Новая Беларусь”
Прайшоў першы дзень канферэнцыі „Новая Беларусь” у Вільні. У час дыскусіі абмяркоўвалі між іншымі стварэнне ўраду і сілавога блоку.

Канферэнцыя з’яўляецца добрай нагодай, каб пачаць працаваць у кірунку калектыўнай мадэлі прыняцця рашэнняў, адзначыла Вольга Кавалькова:
– Мы ніколі не працавалі ў дэмакратычных мадэлях, мы ўвогуле не ведаем, што гэта такое і для нас гэта таксама шлях. Тая мадэль Каардынацыйнай рады, якая склалася на хвалі кансалідацыі грамадства, якая гэты час працавала, яна ўжо мае досвед, як пэўныя працэдуры ажыццяўляць. Яна можа пашырыцца і перадаць гэты досвед іншым людзям і мець развіццё далей. Я ўпэўнена, што калі будзе такі кансэнсус, палітычны і грамадскі, то зможам даць людзям гэтую пляцоўку, каб мець магчымасць выказвацца.
Ужо сёння Вільні пройдзе Дзень годнасці Беларусаў. У другую гадавіну жнівеньскіх пратэстаў на Кафедральнай плошчы пачнецца мітынг у 18:30, які завершыцца маршам.
Беларускае Радыё Рацыя
Array