Канферэнцыя „Новая Беларусь” у Вільні



У Вільні завершыла сваю працу канферэнцыя „Новая Беларусь”.

Удзельнікі канферэнцыі прынялі ўдзел у святой Імшы ў Катэдральным касцёле Вільні.

* * *

Святлана Ціханоўская аб’явіла пра стварэнне пераходнага Кабінету.

У яго ўвайшлі:

Павел Латушка – прадстаўнік кабінету па транзіце ўлады,

Аляксандр Азараў – па аднаўленні правапарадку,

Валерый Кавалеўскі – па замежных справах,

Валерый Сахашчык – прадстаўнік кабінету па абароне і нацыянальнай бяспецы.

* * *

Пасля праверкі піратэхнікамі ўдзельнікі канферэнцыі вяртаюцца ў будынак. Канферэнцыя працягвае сваю працу.

Пра сітуацыю расказаў старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:

Абвешчана эвакуацыя ўдзельнікаў канферэнцыі. Прычынай стаў тэлефонны званок пра мінаванне. Піратэхнікі правяраюць будынак. Усе прысутныя перайшлі на другі бок вуліцы.

Другі дзень Канферэнцыі „Новая Беларусь” распачала адкрытая дыскусія з удзелам Святланы Ціханоўскай. Удзельнікі мелі магчымасць задаць пытанні, сярод якіх прагучала тэма пра месца беларускай мовы ў фармаванні незалежнай Беларусі.

Як адзначыў Павел Церашковіч з Грамадскага балонскага камітэта мова, гэта не толькі сродак камунікацыі, але палітычная прылада, якая падтрымлівае культурны і палітычны абсяг:

Менавіта таму нас лічаць часткай Расеі з-за таго, што мы размаўляем па-расейску. Беларуская мова сёння – гэта тое, што нас дыстанцуе ад Расеі і дыстанцуе ад дыктатуры, якая мэтанакіравана 28 гадоў беларускую мову і культуру душыць. Нам патрэбная тая адукацыя, якая б выхоўвала нацыянальную ідэнтычнасць. Без мовы гэта зрабіць немагчыма.

Учора, 8 жніўня, у віленскім „Тэатры Вайдзілы” пачалася канферэнцыя „Новай Беларусі”. Роўна 33 гады таму ў гэтым самым месцы прайшоў першы з’езд беларускіх незалежных суполак.

Беларускае Радыё Рацыя

Array