У берасцейскім судзе разгледзяць апеляцыйную скаргу Алены Гнаўк
Апеляцыйную скаргу 65-гадовай актывісткі Алены Гнаўк у Берасцейскім абласным судзе разгледзяць ужо сёння, 9 жніўня. У якасці суддзі выступіць Святлана Крамянёўская.

Больш за месяц Алену Гнаўк утрымліваюць у карцары. Такая інфармацыя вядомая ад сваякоў жанчыны. Прычыны невядомыя. Месца зняволення – СІЗА-6.
Яшчэ два месяцы таму актывістку з Пружанаў асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў.
Інкрымінуюцца адразу тры артыкулы — артыкул 342 Крымінальнага кодэкса або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, артыкул 367 Крымінальнага кодэкса або Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і артыкул 369-1 Крымінальнага кодэкса або Дыскрэдытацыя Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя