Святлана Ціханоўская заявіла пра стварэнне пераходнага Кабінету



Святлана Ціханоўская аб’явіла пра стварэнне пераходнага Кабінету.

У яго ўвайшлі:

Павел Латушка – прадстаўнік кабінету па транзіце ўлады

Аляксандр Азараў – па аднаўленні правапарадку

-Валерый Кавалеўскі – па замежных справах

Валерый Сахашчык – прадстаўнік кабінету па абароне і нацыянальнай бяспецы.

Зала сустрэла абвяшчэнне кабінета авацыяй і скандаваннем “Жыве Беларусь!”.

“У выпадку маёй адсутнасці маімі прадстаўнікамі будуць Павел Латушка і Валерый Кавалеўскі”, — заявіла Святлана Ціханоўская і дала слова прызначаным прадстаўнікам.

Пераходны Кабінет будзе пашырацца, у хуткім часе ў ім з’явяцца прадстаўнікі па сацыяльнай палітыцы, эканоміцы і фінансах. Кабінет ствараецца пакуль на шэсць месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Array