Павел Латушка: Час дзейнічаць! І мы пачынаем дзейнічаць



Сёння ў Вільні Святлана Ціханоўская аб’явіла пра стварэнне пераходнага Кабінету.

У эфіры Беларускага Радыё Рацыя – Павел Латушка, з якім мы абмяркуем стварэнне новага цэнтральнага выканаўчага органа дэмакратычнай Беларусі.

РР: Усе цытавалі на канферэнцыі вашыя словы, што трэба дзейнічаць. Якія зараз будуць дзеянні?

Павел Латушка: Святлана Ціханоўская прыняла рашэнне як абраны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь аб стварэнні Кабінету, які будзе цэнтральным выканаўчым органам дэмакратычнай Беларусі. Гэта пераходны аб’яднаны Кабінет. Кааліцыйнае пагадненне было дасягнута сярод прадстаўнікоў Офіса Ціханоўскай, НАУ, Ініцыятывы BYPOL, Ініцыятывы “Супраціў”.  Але гэта не значыць, што пагадненне закрытае. Мы запрашаем і адкрываем дзверы для ўсіх, хто гатовы аб’яднацца. Бо ніводная структура з тых, якія я агучыў, не ў стане дасягнуць той мэты, якую мы паставілі перад сабой, – змяніць палітычны лад у Беларусі. Таму нам важна аб’яднаць усе рэсурсы. Гэта першы пасыл. Другое, гэта канкрэтныя рашэнні, выкананні і адказнасць за іх. Створаны протаміністэрствы, якія будуць займацца: пытаннямі транзіту ўлады, кадравай палітыкай, будзе створана МЗС, будуць прадстаўнік па знешняй палітыцы, прадстаўнік па пытаннях нацыянальнай абароны і бяспекі, прадстаўнік па ўнутраным правапарадку. Будзе прадстаўнік Кабінета па нацыянальным адраджэнні, па сацыяльна-гуманітарнай палітыцы. Гэты Кабінет будзе налічваць 9 асобаў. Сёння адбылося прызначэнне першых 4-х разам са Святланай Ціханоўскай, якая ўзначаліць гэты аб’яднаны пераходны Кабінет.

Час дзейнічаць! І мы пачынаем дзейнічаць. І мы дасягнем сваёй мэты!

Цалкам размова ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Array