„Не захацела хлусіць вучням”
Не захацела хлусіць вучням, не захацела больш мірыцца са скрадзеным выбарам, таму выйшла на плошчу горада разам з усімі нязгоднымі з афіцыйнымі вынікамі выбараў у 2020-м. Але за гэта паплацілася працай, дабрабытам і вымушанай эміграцыяй.

Кажа былая настаўніца вышэйшай катэгорыі, выдатніца па жыцці Таццяна Брыч з Белаазёрска:
– Мне прапанавалі вельмі добрыя ўмовы – пажыць у Францыі. Але ж, калі я была ў Францыі, даведалаася, што на мяне завялі крымінальную справу за абразу прадстаўніка ўлады. Гэта так званая “справа Зельцэра”. У любым выпадку, калі б і не было гэтай крымінальнай справы, а я б вярнулася дахаты, а я і хацела так зрабіць, думаю, што крымінальная справа для мяне знайшлася б.
Паводле Таццяны Брыч, не хочацца думаць, што гэта надоўга. Таму апазіцыі трэба перастаць сварыцца, каб нарэшце перамагчы.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя