За друкаванне налепак з арнаментам і Пагоняй затрымалі дырэктара студыі дызайну
За друкаванне налепак з арнаментам і Пагоняй затрымалі дырэктара студыі дызайну. Відэа з ім выклалі праўладныя каналы.
Затрыманага завуць Аляксандр Васільеў, і яму 42 гады. Ён жыве ў Менску і з’яўляецца дырэктарам дызайн-студыі «Мерлен», якая друкуе сувеніры на замову. Мужчына любіць падарожнічаць. Таксама ён захапляўся квізамі і даволі шмат гуляў у розныя квізы ў Менску. Сілавікі закідаюць яму «друкаванне пратэснай сімволікі» — на відэа і фота, якія яны публікуюць, магніты, налепкі і іншая прадукцыя з нацыянальным арнаментам і Пагоняй. Трэба адзначыць, што ніводзін з гэтых сімвалаў не быў забаронены, а да 2020 году яны былі ў свабодным продажы.