Слонім святкуе 770-годдзе



З самай раніцы ў суботу, 13 жніўня, цэнтр Слоніма заклікаў гараджан і гасцей горада на святочнае мерапрыемства, прысвечанае 770-годдзю першай згадкі Слоніма ў Іпацьеўскім летапісе. Вядома ж, атрымалася не такое шыкоўнае свята, як тры гады таму свята беларускага пісьменства і друку. Але ж і юбілейнае мерапрыемства застанецца ў памяці слонімцаў.

Увесь дзень да позняга вечару ў Слоніме будуць гучаць з галоўнай сцэны песні ў выкананні творчых калектываў Слонімшчыны, гала-канцэрты Хелены Мерааі і Данііла Жданько, расейскага спевака Стаса Касцюшкіна, калектываў гавер-груп “Старт Бенд”, “Райцэнтр”, “Дай пяць” і іншых.

Паглядзяць слонімцы і выставу мастакоў, купяць сувенірную прадукцыю, парадуюцца фестывалю фарбаў і шоу мыльных пухіроў, папяроваму шоу, пеннай вечарынцы і г.д.

У гэты дзець адкрыліся і працуюць святочны гандаль, кірмаш “Школьны рынак”, прэзентацыі прадпрыемстваў Гарадзеншчыны.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя