З пачатку купальнага сезону у Беларусі патанула 208 чалавек



Працягваецца масавая гібель грамадзян на вадзе. За два няпоўных жнівеньскіх тыдні на вадаёмах краіны патанула 18 чалавек, з якіх трое дзяцей.  Па словах ратавальніка Аляксея Нагорнага, у жніўні, да традыцыйных правілаў бяспекі, дадаецца адна істотная акалічнасць:

-Трэба знаходзіцца як мага менш у вадзе, таму што вада ў жніўні становіцца больш халоднай. Могуць быць і сутаргі. Таксама трэба прыглядаць за дзецьмі. Ні ў якім разе не адпускаць іх адных. Не купацца, будучы нецвярозым. Купацца выключна ў адмыслова вызначаных месцах.

Усяго ж з першага траўня, калі распачаўся афіцыйны купальны сезон, на вадаёмах краіны патанула 208 чалавек, сярод якіх 18 непаўналетніх.

Беларускае Радыё Рацыя