Каля Слоніма разбіўся аэраплан



13 жніўня ў 20 гадзін недалёка ад Слоніма, побач з вёскай Разанаўшчына, разбіўся аэраплан. Са слоў жыхароў Разанаўшчыны, загінулі два члены экіпажу. Адзін з іх загінуў адразу, а другога медыкі спрабавалі выратаваць, але не змаглі.

Прычыны авіякатастрофы будуць высвятляцца.

Сёння Слонім адзначаў сваё 770-годдзе. Былі арганізаваны палёты на мотадэльтапланах, якія кружылі над горадам цэлы дзень.