Кіберпартызаны: Будзем супрацоўнічаць з сілавым кампанентам Пераходнага Кабінета



Прадстаўніца “Кіберпартызан” Юльяна Шэметавец падвяла вынікі канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая прайшла 8 і 9 жніўня ў Вільні.

“Да стварэння Пераходнага Кабінету я стаўлюся з асцярожным аптымізмам. Нарэшце, розныя інітыятывы будуць працаваць не паасобку, а разам, ствараць пэўную сістэму. Гэта важна, бо сістэма б’е сістэму. Але паглядзім, як гэтыя прадстаўнікі будуць працаваць разам”, – зазначыла Юльяна.

– Калі мы кажам пра перамогу, трэба казаць пра ты важныя накірункі – гэта сілавы кампанент, палітычны і дыпламатычны. Напрыклад, Офіс вельмі добра працуе ў дыпламатычным напрамку, але гэтага не будзе хапаць, каб узяць уладу ў Беларусі і змяніць дыктатарскі рэжым на дэмакратыю. Так што зараз аб’яднанне з сілавым кампанентам у твары Сахашчыка Валерыя, таксама ByPOL, мы таксама зразумела будзем з імі супрацоўнічаць. Гэта добрыя вынікі канферэнцыі, як мне падаеццца.

Больш падрабязна пра дзейнасць у рамках Пераходнага Кабінету “Кіберпартызаны” плануюць распавесці ў верасні, калі дамоўленасці з іншымі арганізацыямі будуць дасягнутыя.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя