Салман Рушдзі адключаны ад апарата ШВЛ



Пісьменніка Салмана Рушдзі адключылі ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Ён можа размаўляць. Пра гэта паведамляе AP.

На пісьменніка напалі ў пятніцу перад лекцыяй у адукацыйным цэнтры Chautauqua Institution у горадзе Чаўтоква (штат Нью-Ёрк). Ён атрымаў нажавыя раненні. На яго напаў 24-гадовы Хадзі Матар. Суд узяў яго пад варту.

Салман Рушдзі – брытанскі пісьменнік індыйскага паходжання, лаўрэат Букераўскай прэміі. Яго раман «Сатанінскія вершы» выклікаў крытыку і пратэсты з боку мусульман, якія палічылі яе блюзнерскай. Вярхоўны лідар Ірана аятала Хамейні выдаў фетву, якая заклікае забіць пісьменніка.