Падзенне самалёта ў Слоніме



Сярод загінулых пры падзенні самалёта 13 жніўня пілотаў быў Сяргей Доўгаль, дырэктар “VRP Avia”. Ён быў у авіяцыі з 1984 года і налётаў звыш 3200 гадзін.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук напісала Анастасія Ціхановіч.

Сяргей Доўгаль заснаваў дабрачынны фонд дапамогі дзецям і дарослым інвалідам, якія пражываюць у псіханеўралагічных інтэрнатах, і людзям з абмежаванымі магчымасцямі імя народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча „Спірос”.

У суботу падчас святкавання 770-годдзя Слоніма разбіўся легкаматорны самалёт, які рабіў прагулачныя палёты. Загінулі два пілоты.

Беларускае Радыё Рацыя