Старшыня „Вясны” Алесь Бяляцкі даслаў вестачку з-за кратаў



Палітзняволены праваабаронца „Вясны” Алесь Бяляцкі, якога ўтрымліваюць за кратамі ўжо 13 месяцаў, даслаў на волю ліст датаваны 4 жніўня.

„У мяне ўсё з большага нармальна. Здароўе — больш-менш. Зараз — лета, шчабечуць стрыжы, іх тут, аказваецца, у горадзе, багата. Гагочуць чайкі, бо Свіслач недалёка. Так што і тут адчуваецца жыццё прыроды. Лета сёлета было негарачае, дый мабыць ужо і не будзе спёкі. Вось такія ў мяне навіны”.

Вы можаце падтрымаць Алеся лістамі салідарнасці, грашовымі пераводамі, пасылкамі ці бандэролькамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, вул. Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму.