Маладыя беларусы працягваюць пакідаць краіну



З’язджаюць у асноўным адукаваныя і патрэбныя для Беларусі спецыялісты. Яны не жадаюць жыць у страху і працаваць на спансаванне сілавых структур рэжыму, кажуць лекарка Ларыса і айцішнік Ігар з Менску з жонкай:

-Чакаеш, што ў дзверы пагрукаюць і ўсё раптам зменіцца на горшае. Людзей забіраюць, але гэта не асвятляюць у афіцыйных навінах. Нават нашыя «экстрэмісцкія» каналы дакладна не ведаюць, каго, але шмат забіраюць.

– Проста з’ехаў з Беларусі і перастаў спансаваць рэжым. Я лепш тут буду аддаваць больш грошай, чым у Беларусі, разумеючы, што частка гэтых грошай пойдзе на дручкі, на заробкі АМАПу.

-Абрыдла прачынацца ў такім настроі, што можаш выйсці па хлеб і не вярнуцца дахаты.

Як паказала двухгадовая практыка, беларусы хутка асвойваюцца, з пашанай ставяцца да новай краіны, вучаць мову і пачынаюць працаваць.

Беларускае Радыё Рацыя