Анджэй Дуда падзякаваў польскім жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю



У Польшчы сёння дзяржаўнае свята Дзень Войска Польскага. Дата прымеркаваная да перамогі над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве ў 1920 годзе, якая стала вырашальнай для незалежнасці Польшчы і сарвала планы Леніна пашырыць камунізм на Заходнюю Еўропу.

Падчас галоўных урачыстасцяў на плошчы Пілсудскага ў Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сваёй прамове сярод іншага падзякаваў жаўнерам за абарону мяжы з Беларуссю падчас міграцыйнага крызісу.

Анджэй Дуда адзначыў, што летась Польшча апынулася не толькі пад міграцыйнай пагрозай, але пад пагрозай “гібрыднай атакі, якую здзяйсняе рэжым Беларусі, безумоўна, у супрацы з Масквой».

Фота: Telegraf-ЕРА

Array