У Польшчы ствараюць „Магістраты культуры”



Праект, які дапаможа ў правядзенні культурных мерапрыемстваў і зможа аб’яднаць беларусаў, стартаваў у Польшчы. Ён атрымаў назву „Магістраты культуры”.

Першае мерапрыемства ў форме анлайн для пошуку ўдзельнікаў адбудзецца ўжо сёння, 16 жніўня, распавяла адна з каардынатараў Таццяна Гайдук:

– Мы шукаем тых удзельнікаў, якія б далучыліся да нашай ініцыятывы, з розных польскіх гарадоў, паслухалі, што мы прапаноўваем і паспрабавалі стварыць магістрат непасрэдна ў сваім горадзе. Наконт іншых людзей, якіх мы шукаем, гэта тыя людзі, якія будуць у канкрэтных гарадах – Познані, Уроцлаве, Варшаве, Гданьску непасрэдна рабіць гэтую працу.        

Асноўная ідэя „Магістратаў культуры” – гэта спрыянне згуртаванню беларусаў, якія жывуць у Польшчы. Плануецца, што праект адначасова будзе рэалізаваны ў розных гарадах.

Беларускае Радыё Рацыя