Слядамі Францішка Скарыны ў Вільні
Пад такой назвай з 1 па 10 жніўня ў Вільні праходзіў міжнародны мастацкі пленэр “Слядамі Скарыны ў Вільні”, прысвечаны 500-годдзю выдання Францішкам Скарынам першай друкаванай кнігі ва Усходняй Еўропе “Малой падарожнай кніжыцы”.
У пленэры прынялі ўдзел мастакі з Літвы, Беларусі, Польшчы, Латвіі. Усяго 21 мастак, з іх – 6 з Літвы, 3 – з Польшчы, Латвію прадстаўляла латышская мастачка Анэта Сіманоўская, якая дарэчы з усіх славянскіх моў найлепш валодае беларускай, і 11 мастакоў з Беларусі. Узрост ад 15 гадоў да 87. Самаму старэйшаму мастаку Віктару Кабацу з Гайнаўкі – 77 гадоў. Дарэчы, ён удзельнік усіх нашых пленэраў. Самы малодшы Глеб Нікалаеў мае 15 гадоў, нягледзячы на малады ўзрост ён выдатна малюе, на міжнародным конкурсе ў Швейцарыі сярод дзяцячых малюнкаў заняў 1-ае месца. Былі 2 мастачкі з Ягелонскага універсітэта (Кракаў) Кінга Бурэк і Магда Косьціш. Такім чынам удзел у пленэры прынялі мастакі з розных краін і розных нацыянальнасцяў. Як і пры жыцці, так і зараз, Скарына пад сваім імём аб’яднаў людзей розных краін і розных культур.



На афіцыйным адкрыцці, якое адбывалася 3 жніўня ў Вільні, каля мемарыяльнай шыльды прысвечанай Францішку Скарыну, прысутнічалі мастакі, удзельнікі пленэру, літоўскія палітыкі, грамадскія дзеячы, сярод іх дэпутат Літоўскага Сейму, старшыня парламенцкай камісіі “Задэмакратычную Беларусь” Жыгімантас Павілёніс, кіраўнік Віленскага аддзялення Саюза Стралкоў Літвы Эдмундас Якубаўскас, Дзіяна Варнайце, ад дэпутата Еўрапейскага парламента Чэславаса Ропэ з прывітальным словам выступіла Эгле Стасішкене, дырэктам бібліятэкі Акадэміі навук Літвы Сігітас Нарбутас, дырэктарм грамадскай арганізацыі “Наш дом” Вольга Карач, дырэктар фонду “Дапамога” Наталля Калегава і інш. На заканчэнне ўсіх прысутных парадаваў канцэртам фальклорны гурт “Світанак”, які быў створаны толькі некалькі месяцай таму.

Пленэр завяршыўся ўрачыстым набажэнсвам у грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве 7 жніўня. Там прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з напісанымі працамі мастакоў. Першая выстава запланавана ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх 19 верасня.


Алесь Адамковіч, Вільня