У Гародні затрымалі былога назіральніка на прэзідэнцкіх выбарах



У Гародні затрымалі Андрэя Навасельчана, былога назіральніка на „прэзідэнцкіх выбарах” 2020 года, паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Навасельчан затрымліваўся ў 2020 годзе за абразу супрацоўнікаў міліцыі, але яго вызвалілі. На гэты раз яго затрымалі нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, абразу міліцыі і рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога».