Яе беларускамоўныя відэа набіраюць сотні тысяч праглядаў



У час кангрэсу „Новая Беларусь”, які прайшоў у Вільні 8 і 9 жніўня, было закранутае пытанне ўплыву Расеі на Беларусь. Удзельнікі звярталі ўвагу, што беларусы не даб’юцца перамогі, калі не пачнуць абараняць сваёй мовы і культуры.

Беларуска Ліза Ветрава вядзе тыкток, у якім дапамагае ўсім пазнаць і палюбіць беларускую мову. Нядаўна яна стала вядучай новага беларускамоўнага трэвэл-шоу „Бусь Беларусь”. На думку Лізы Ветравай зараз зцікавасць да беларускай мовы расце:

– За апошнія 30-ць гадоў у Беларусі змянілася пакаленне. Расце новае пакаленне, якое зацікаўлена ў незалежнасці сваёй краіны. Ім вельмі не хапае менавіта культурнай ідэнтычнасці, самаідэнтыфікацыі. Па прычыне таго, што ўзровень беларускай мове ў школах усё ж такі не дастатковы, бо большасць школ расейскамоўныя, у людзей з узростам узнікае патрэба, калі яны яшчэ вучацца ў школах і інстытутах, больш размаўляць па-беларуску, шукаць больш свайго кантэнту, пачынаюць вучыць беларускую мову і ўспрымаюць яе інакш.

Ліза Ветрава падкрэсліла, што яе відэа сталі яшчэ больш папулярнымі пасля падзей 2020 года.
Кожны, хто хоча ў цікавы спосаб пачаць навуку беларускай мовы можа падпісацца на Лізу Ветраву ў Інстаграме і ТыкТоку.

Беларускае Радыё Рацыя