Беларускі дуэт „Znak Stop” прэзентуе кампазіцыю „Малы Крок”

„У гэтай песні мы хацелі больш раскрыць сэнс новай назвы нашага гурта”, – зазначаюць музыкі Андрэй Лугін і Алёна Палачанская:
– Калі ўзнікае пытанне „Які павінен быць накірунак для кроку?”, то ў мяне відавочны адказ, што яго можна шукаць толькі ў сабе гэты адказ і зразумець.
– Мой малы крок – гэта лісты для палітвязняў. Калі я пішу, то я пішу робячы нейкі зусім невялікі высілак. Я нават не ведаю ці дойдзе гэты ліст і ці прынясе ён карысць, калі яго ўсё ж такі хтосьці прачытае. Я разумею, што рухацца неабходна для мяне і для кожнага з нас. Калі мы спынімся, то гэта прывядзе нас да нечага дрэннага.
Майстэрынгам кампазіцыі займаўся Павел Сініла, вокладку стварала Яна Бабушкіна.
Беларускае Радыё Рацыя