Вадзім Саранчукоў: у 2020-м актывістам удалося дамовіцца пра адсутнасць гвалту



Два гады мінула з падзеяў 2020 года ў Гародні, калі горад над Нёманам лічылі горадам дзе пасля выбараў былі некалькі так званых «Дзён Свабоды». Вялікія акцыі з аграменнымі нацыянальнымі сцягамі, калонны стачкамаўцаў з «Азоту» і «Хімвалакно».

Як гэтага ўдалося дасягнуць распавядае Вадзім Саранчукоў, намеснік старшыні Партыі БНФ:

– У гэтыя дні ў горадзе сапраўды ў нейкай ступені пачаў выконвацца закон. У людзей не было нейкіх звыш патрабаванняў. Усе патрабаванні грунтаваліся на пачуцці ўласнай годнасці і іншых звычайных правах, якія павінны мець грамадзяне: адмова гвалту, дазволы на публічнае выказванне свайго меркавання. Гэта не тое, што «дамагліся свабоды». Гэта тое, што павінна быць заўсёды.

На думку палітыка памылкамі гарадзенцаў было тое, што іх досвед ніхто не пераняў:

– На жаль атрымалася так, што Гародня ў гэтым плане была адзіным такім горадам у Беларусі. Гэта самае асноўнае, што не ўдалося. Калі б такія самыя падзеі як у Гародні адбываліся б у пары гарадоў абласных цэнтраў, то мне падаецца, што мы зараз жылі бы ў абсалютна іншай краіне.

Рэпрэсіі ў Гародні распачаліся літаральна праз дзён пасля жнівеньскіх падзей 2020 году і іх звязваюць з прызначэннем у кіраўніцтва абласным цэнтрам Уладзіміра Караніка.

Беларускае Радыё Рацыя