Выйшаў канверт, прысвечаны Дню беларускага пісьменства ў Добрушы



У сераду, 17 жніўня, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай “Дзень беларускага пісьменства”, які сёлета адбудзецца ў Добрушы. Канверт аформіла мастачка Таццяна Дольская.

Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта і маркі адбудзецца 3 верасня ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 горада Добруша Гомельскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя