Дзяніс Івашын перад судом выгукнуў «Жыве Беларусь!
17 жніўня пачалося другое пасяджэнне закрытага працэсу над журналістам Дзянісам Івашыным у Гародні. Сталі вядомыя падрабязнасці першага дня суда.

Маці Дзяніса расказала пра момант, які запомніць на ўсё жыццё. 15 жніўня яна прыйшла да будынку абласнога суда загадзя ў спадзеве ўбачыць сына. Неўзабаве яна здалёк заўважыла, як да бакавога ўваходу пад’ехала службовая машына і праз нейкі час адтуль вывелі Дзяніса.
«Як бы апісаць свой стан… Я адключылася цалкам, я бачыла толькі Дзяніса. Я крычу: «Сынок, я тут!» Ён пачуў і адказаў: «Мама, у мяне ўсё добра! Не перажывай! Мы пераможам» – расказала Людміла Івашына.
Таксама стала вядома, што Дзяніс па-за пасяджэннем суда ў калідоры выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Украіне!»