Палітвязень Сяргей Ціханоўскі адзначае за кратамі 44-годдзе
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі адзначае за кратамі 44-годдзе. Летась ён быў асуджаны на 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні Ціханоўскі з канца траўня 2020 года.

„Дарагі Сяргей, — піша ў сваім тг-канале Святлана Ціханоўская. — Гэта трэці твой дзень народзінаў, калі мы не можам павіншаваць і абняць цябе асабіста. Але як бы хто не стараўся, ім не забраць у цябе нас — тваю сям’ю, не забраць любоў Агніі і Карнея — ты ж бачыш іх малюнкі і лісты. Не забраць у цябе і падтрымку людзей, якія штодня ўжо больш за 800 дзён пішуць і пытаюцца, як ты. Беларусы ведаюць, што ты — герой, наш герой. І што мы павінны працягваць справу, якую ты пачаў… І два гады таму, і цяпер я раблю ўсё, што магу — найперш, каб вярнуць нам дом. А мой дом, Сяргей, — гэта ты” – напісала Святлана Ціханоўская.