Рэдакцыя часопіса ARCHE рыхтуе да выдання трэці том прац гісторыка Мікалая Улашчыка
Рэдакцыя часопіса ARCHE працягвае працу над сваімі кніжнымі праектамі. Сярод іх – зборы спадчыны пісьменнікаў, навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў.

Пра адзін з такіх праектаў кажа галоўны рэдактар часопіса ARCHE Валеры Булгакаў:
– Цяпер, у дадзены момант, мы вядзём працу над заканчэннем трэцяга тому нашага выбітнага беларускага гісторыка Мікалая Улашчыка. Мы спадзяёмся, што гэтая кніга, памерам больш за 1000 старонак, пабачыць свет у наступным годзе. Гэта будзе трэці і апошні том у нашым зборы твораў гэтага, я б сказаў, самага галоўнага, самага масцітага і заслужанага беларускага гісторыя ХХ стагоддзя.
Сёлета часопіс ARCHE выдаў працу польска-літоўскага гісторыка Томаша Блашчака «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918 – 1940)», а таксама кнігу беластоцкіх гісторыкаў Алега Латышонка і Яўгена Мірановіча «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу».




Беларускае Радыё Рацыя