У Беларусі расце колькасць захварэлых на COVID-19
Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што за апошні месяц ў свеце на 35% павялічылася смяротнасць на фоне COVID-19. Сам распаўсюд віруса працягвае набіраць маштаб. Беларускія медыкі таксама адзначаюць, што ў краіне заўважна павелічэнне колькасці захварэлых.
“Галоўная задача грамадзян, асабліва, хто пераносіць вірус без цяжкіх ускладненняў – не загружаць сістэму аховы здароўя”, – адзначае лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:
– Пры лёгкім працяканні захворвання і пры магчымасці наведвання паліклінікі, трэба ўсё ж такі скарыстацца гэтай магчымасцю і прыйсці ў паліклініку. Рызыка заражэння навакольных – мінімальная.
Яшчэ з канца ліпеня лекары настойліва рэкамендуюць вяртацца да нашэння масак у грамадскіх месцах ды не забывацца на сацыяльную дыстанцыю і гігіену рук.
Беларускае Радыё Рацыя