Два снарады ўпалі ў вёсцы пад Лепелем (абноўлена)
Мінабароны Беларусі пракаментавала падзенне снарадаў пад Лепелем. Гэта адбылося толькі пасля таго, як пра інцыдэнт стала вядома прэсе. Як заявілі ў ведамстве: «На палігоне „Лепельскі“ падчас кантрольных заняткаў па стральбе артылерыі ў выніку рыкашэту два снарады ўпалі ў возера і балота, у межах бяспечнага аддалення ад бліжэйшых населеных пунктаў».
У Мінабароны адзначылі, што шкоды і пацярпелых няма.
* * *
Паведамляецца пра два снарады, якія ўпалі ў вёсцы пад Лепелем.

Непадалёк знаходзіцца палігон, на якім праводзяцца ваенныя вучэнні. Паводле чытача zerkalo.io, адзін са снарадаў упаў наўпрост у вясковы агарод, другі – у возера. На шчасце, абышлося без пацярпелых. На месца здарэння прыехалі міліцыя і МНС.
Атрымаць аператыўны каментар у Мінабароны журналістам пакуль не ўдалося.
Фота: «Лепельский край»